Архив новостей

10 декабря 2012

Культурны праект “Музейныя лабiрынты» скончаны

Культурны праект “Музейныя лабiрынты» скончаны Пачыналася ўсё яшчэ ў кастрычнiку, калi адбылiся першыя iнтэрактывы – сустрэча з героямi дзецкай перадачы «Калыханка» i вядомымi пiсьменнiкамi Беларусi, батлеечнае шоу i майстар-клас малявання пячаткамi ад Ганны Выгоннай.

У лiстападзе былi захапляльная тэатралiзавана-касцюмiраваную праграма «У госцi да пана Кабылiнскага» у старыжтнай шляхецкай сядзiбе, знаёмства со стрыт-артам разам з групай «Сiгнал» ды пагружэнне ў час Сярэднявечча з «Майстэрняй уражанняў» i клубамi ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi «Гiвойт» i «Карона Захаду», а таксама майстар-клас па скрапбукiнгу. Звяршаў лiстападны цыкл фiльм-рэканструкцыя пра жыццё беларусаў XIX – пач. XX ст.ст.

Апошнiмi, снежаньскiмi iнтэрактывамi, былi Дзень бардаўскай песнi, святкаванне дня нараджэння Маршала Перамогi Георгiя Жукава, фiнал манументальнага мiжнароднага праекта «Мiр.Любоў.Прыгажосць.Бясконцасць» мастака Вiктара Цiханава i «Вiтрыны гарадскога жыцця пачатку XX стагоддзя» з арт-дзеяй «Музыка на палатне».

Сярод 128 каманд, якiя прайшлi ўсе «лабiрынты» i прынялi ўдзел у розыгрышы Суперпрыза – вандроўкi на некалькi дзён у Вену ў славуты Музейны квартал, перамагла каманда «Вiкторыя» сям`i Кернажыцкiх.

Шчаслiвыя пераможцы патрапяць у сталiцу Аўстрыi 9-11 студзеня, якраз пасля праваслаўнага Радства i яшчэ паспеюць пабачыць святочную венскую iлюмiнацыю ды наведаюць MuseumsQuartier Wien.

Усяго ў праекце «Музейныя лабiрынты» прынялi ўдзел больш за 300 каманд. Вандроўкi распачалiся 20 кастрычнiка, а фiнiшавалi 9 снежня. Акрамя гульнёвай вандроўкi  па музеям, удзельнiкi праекта мелi магчымасць паўдзельнiчаць у захапляльных iнтэрактывах, якiя пагружалi ў розныя гiстарычныя эпохi ды дазвалялi адчуць сябе прадстаўнiкамi рыцарства, шляхты цi жыхарамi беларускiх гарадоў XIX-XX стагоддзяў.
 
Коммуникационная группа АГТ